Мясьніковіч заклікае да лібэралізацыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        14.09.2016 15:08
                    
                                 
                
                
                    Існуючыя бюракратычныя абмежаваньні перашкаджаюць разьвіцьцю бізнэсу, зазначыў чыноўнік. 
                
                
                    
                        
Foto: Wikimedia Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Старшыня Савета Рэспублікі лічыць неабходным зьмяніць заканадаўства ў бок лібэралізацыі эканамічных адносін.
 
Такое меркаваньне выказаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясьніковіч на апошнім пасяджэньні Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў. Паводле словаў Мясьніковіча, цяпер у Беларусі існуе вельмі шмат розных абмежаваньняў, з якімі сутыкаюцца прадпрыемствы ў сваёй дзейнасьці. Прадпрымальнікі наракаюць на засільле кантралёраў. Дзейнічаюць сотні арганізацый - рэгулятараў, якія выдаюць узгадненьні, дазволы і г.д
Чыноўнік перакананы, што гэта нэгатыўна ўплывае на дзейнасьць суб'ектаў гаспадараньня, чым нават кантрольны апарат. У зьвязку з гэтым ён заклікаў аблегчыць умовы адкрыцьця і працы прадпрыемстваў. Ідзецца як пра індывідуальных прадпрымальнікаў, дробныя і сярэднія прадпрыемствы, так і пра сучасныя буйныя кампаніі, дадаў Міхаіл Мясьніковіч.
Паводле Белта/юл