Logo Polskiego Radia
Print

Осла: пачынаецца Сусьветны кангрэс супраць сьмяротнага пакараньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.06.2016 07:47
22 чэрвеня беларускія праваабаронцы ладзяць мерапрыемства па тэме сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.
Photo: Global Panorama/flickr.com/Commercial use allowed

6-ы Сусьветны кангрэс супраць сьмяротнага пакараньня пройдзе ў Осла (Нарвэгія) з 21 па 23 чэрвеня. Яго арганізатарамі выступаюць француская асацыяцыя „Разам супраць сьмяротнага пакараньня” пад патранажам Гішпаніі, Нарвэгіі, Швэйцарыі й Францыі, сумесна з Сусьветнай кааліцыяй супраць сьмяротнага пакараньня й іншымі міжнароднымі арганізацыямі.

Беларусь на кангрэсе традыцыйна прадстаўляе кампанія „Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”.

Як паведаміў каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” Андрэй Палуда, у рамках праграмы кангрэса Праваабарончы цэнтaр „Вясна”, Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Нарвескі Хельсінкскі камітэт ладзяць паралельнае мерапрыемства па тэме сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Сайд –івэнт адбудзецца 22 чэрвеня ў Опэрным тэатры сталіцы Нарвэгіі.

Беларусь зьяўляецца адзінай эўрапейскай краінай, якая да гэтага часу прымяняе сьмяротнае пакараньне. Паводле беларускіх уладаў, краіна павольна рухаецца ў напрамку адмены сьмяротнага пакараньня, але гэты працэс зьяўляецца „доўгім і складаным”. У той жа час, людзей асуджаюць на сьмерці й расстрэльваюць у выніку бесчалавечнай і непразрыстай працэдуры.

У рамках праграмы кангрэса aдбудзецца таксама прэзэнтацыя кнігі „Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі” (The Death Penalty in Belarus), якая на кангрэсе ўпершыню будзе прадстаўленая на ангельскай мове.

Раней беларускія праваабаронцы бралі актыўны ўдзел у Сусьветных кангрэсах супраць сьмяротнага пакараньня ў Жэнэве ў 2010 годзе й Мадрыдзе ў 2013 годзе.

spring96.0rg/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт