Вытворчасьць грузавікоў і аўтобусаў скарацілася за год удвая
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.06.2016 18:33
                    
                                 
                
                
                    Найбольш эканамічны крызыс ударыў па грузавых вагонах: іх вытворчасьць абвалілася больш чым у 5 разоў.
                
                
                    
                        
Сядзельны цягач МАЗ-6440commons.wikimedia.org/Gruszecki/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         Белстат апублікаваў штогадовы статыстычны зборнік «Транспарт і сувязь». У ім прыводзяцца дадзеныя аб вытворчасьці транспартных сродкаў. У 2015 годзе беларускія заводы скарацілі выпуск кожнага зь відаў.
Найбольш эканамічны крызыс ударыў па грузавых вагонах. Іх вытворчасьць абвалілася больш чым у 5 разоў – з 1510 да 299 вагонаў.
Беларускія матацыклы таксама аказаліся незапатрабаванымі. За апошнія тры гады іх вытворчасьць скарачалася наступнымі тэмпамі: 12183 – 6477 – 1540.
Удвая менш сталі вырабляць грузавікоў, сярод якіх і знакамітыя БелАЗы (з 12715 да 6373), і аўтобусаў (з 1672 да 881).
Выпуск тралейбусаў скараціўся ня так значна – са 106 да 98.
Менш сталі вырабляць і легкавікоў – з 9649 да 8651. Аднак у параўнаньні з папярэднімі гадамі гэта высокія лічбы. Раней у Беларусі зьбіралі ўсяго некалькі сотняў легкавікоў на год.
наша ніва/вс