Супрацоўнікі Віцебскай птушкафабрыкі сустрэлі сваю дырэктарку
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
13.06.2016 12:39
У першыя хвіліны на свабодзе "сэнатарка" паведаміла журналістам, што ня мае ні на каго крыўды.
foto: pixabay.com
Вырак па справе чальца Савета Рэспублікі і дырэктаркі Віцебскай птушкафабрыкі Вярхоўны суд агучыў 10 чэрвеня. Яе прызналі вінаватай ва злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і прыгаварылі да 2,5 гадоў пазбаўленьня волі, аднак улічваючы адбыты за кратамі тэрмін і амністыю, Ганну Шарэйку выпусьцілі ў зале суда.
У першыя хвіліны на свабодзе "сэнатарка" паведаміла журналістам, што ня мае ні на каго крыўды і калі ёй дазволяць, то з радасьцю вернецца на сваё працоўнае месца.
"Гэта была толькі памылка сыстэмы", - сказала Ганна Шарэйка пасьля вызваленьня. Як бы там ні было — я дзяржаўны чалавек. І я разумею тую заклапочанасьць дзяржавы, каб усюды быў парадак. І, напэўна, вось навядзеньне гэтага парадку — яно і адбылося. Абвінавачваць нікога я не магу.
Суд над Шарэйкай і яшчэ шасьцю супрацоўнікамі фабрыкі і пачаўся ў Вярхоўным судзе 22 лютага. Ганну Шарэйку абвінавацілі ў злоўжываньні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (арт. 18, ч. 2 арт. 424 КК). Па вэрсіі сьледства яна уступіла ў змову са сваім сужыцелем, грамадзянінам Летувы Вальдэмарасам Норкусам, дырэктарам літоўскай фірмы "Даймас". Праз гэтую фірму, па вэрсіі сьледзтва, ў Віцебск ішлі пастаўкі камбікармоў і кармавых дабавак.
Суд прызнаў Шарэйку і яе падначаленых, а таксама Вальдэмараса Норкуса вінаватымі і прыгаварыў да розных тэрмінаў. "Сэнатарка" атрымала 2,5 гады і больш за 30 мільёнаў штрафу. Аднак улічваючы адбыты ў СІЗА тэрмін і амністыю, у залі суда былі вызваленыя ўсе абвінавачаныя, акрамя літоўца Норкуса. Яго вызваляць 10 ліпеня.
euroradio.fm/яс