У Гародні праходзіць Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.05.2016 15:17
На мерапрыемства зьехаліся каталіцкія іерархі Беларусі й сьвятары.
ГорадняFoto: Alex Zozulya/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
„Эўхарыстыя - школа міласэрнасьці!”, пад такім дэвізам у Гoрaдні праходзіць Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. На кангрэсе прысутнічаюць амаль усе каталіцкія іерархі Беларусі, сьвятары ды прадстаўнікі манаскіх супольнасьцяў.
Рыма-каталіцкі касьцёл у Беларусі перажывае значную дату - 25 год таму была створана Гарадзенская дыяцэзія, нагадаў мітрапаліт, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Урачыстае адкрыцьцё Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу пачалося з Нацыянальнага гімну Беларусі: „Магутны Божа”. Зь вітальнымі словамі выступіў біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч. Які сказаў пра доўгі шлях да стварэньня дыяцэзіі. На кангрэсе прысутнічае легат Папы Францішка кардынал Зянон Грахалеўскі. Кангрэс будзе працягвацца тры дні, то бок да 26 траўня - Сьвята Божага Цела.
racyja.com/аз