Logo Polskiego Radia
Print

Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу Паўла Дабравольскага

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.03.2016 18:07
Месяц таму журналіста аштрафавалі на 9,45 млн рублёў нібыта за лаянку матам.
Журналіст партала tut.by Павел ДабравольскіЖурналіст партала tut.by Павел Дабравольскіfoto: tut.by

Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу журналіста партала tut.by Паўла Дабравольскага. Месяц таму ён быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна на 9,45 млн рублёў нібыта за лаянку матам і невыкананьне "законных патрабаваньняў службовай асобы". Паводле словаў журналіста, насамрэч у будынку суда яго зьбілі супрацоўнікі міліцыі. Сьледчы камітэт праводзіць праверку, пра яе вынікі пакуль нічога невядома.

Дабравольскі прасіў суд адмяніць штраф, паколькі суд першай інстанцыі адмовіўся выслухаць сьведкаў зь яго боку. Да таго ж у судовай пастанове ёсць супярэчнасьці. У судзе Дабравольскі таксама заявіў, што ніякіх відэа- ці фотадоказаў зьдзяйсьненьня ім правапарушэньня няма. Тым ня менш, судзьдзя вырашыў пакінуць прысуд бязь зьменаў. Журналіст заявіў, што гэта яго не зьдзівіла. Ён зьбіраецца абскардзіць пастанову ў Вярхоўным судзе, інфармуе “Эўрарадыё” са спасылкай на партал tut.by.

На сёньняшнім пасяджэньні прысутнічалі кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, калегі Паўла Дабравольскага, прадстаўнікі амэрыканскай амбасады й прадстаўніцтва Эўразьязу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт