Logo Polskiego Radia
Print

Прэвэнтыўны нагляд за Мікалаем Аўтуховічам спынены

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.02.2016 16:06
Пад прэвэнтыўным наглядам ён знаходзіўся 22 месяцы.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Ваўкавыскі раённы суд прыняў рашэньне аб спыненьні прэвэнтыўнага нагляду над Мікалаем Аўтуховічам.

Пад прэвэнтыўным наглядам мужчына знаходзіўся 22 месяцы. Сёньня суд прыняў канчатковае рашэньне аб ягонай свабодзе, і 8 лютага а 24-й гадзіне прэвэнтыўны нагляд сканчаецца.

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны паводле часткі 3 артыкула 295 Крымінальнага кодэксу на 5 гадоў і 2 месяцы пазбаўленьня волі. Пасьля вызваленьня ў красавіку 2014 году над ім быў усталяваны прэвэнтыўны нагляд.

17 ліпеня 2015 году рашэньнем Ваўкавыскага раённага суду прэвэнтыўны нагляд быў адменены. Аднак ужо 5 жніўня Гарадзенская абласная калегія судзьдзяў перагледзела рашэньне Ваўкавыскага суду, і 6 жніўня ў Ваўкавыску адбыўся паўторны працэс, на якім прэвэнтыўны нагляд Аўтуховічу быў працягнуты яшчэ на паўгода. 27 жніўня абласная калегія разгледзела скаргу Аўтуховіча, але пакінула рашэньне Ваўкавыскага суду бязь зьменаў.

svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт