Мянчук сярод ночы па тэлефоне «замініраваў» вакзал
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        25.01.2016 07:54
                    
                                 
                
                
                    Выбуховага прыстасаваньня на станцыі Менск-Пасажырскі ня выяўлена, жартаўнік ідэнтыфікаваны.
                
                
                    
                        
Irita Kirsbluma/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Як паведамляе МУС Беларусі, у Менску 23 студзеня ў 00:15 па тэлефоне «101» патэлефанаваў невядомы й паведаміў, што на пэроне чыгуначнай станцыі Менск-Пасажырскі закладзена выбуховае прыстасаваньне. У ходзе праведзенага комплексу мерапрыемстваў прылада ня выяўлена, інфармацыя не пацьвердзілася.
Праваахоўнікі ўсталявалі, што тэлефанаваў непрацуючы мянчук, 1979 года нараджэньня, якога затрымалі. Праводзіцца праверка.
Інтэрфакс/ав