Бацькі Жызьнеўскага атрымаюць стыпэндыю
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
22.11.2015 15:37
Міхаіл Жызьнеўскі быў адной зь першых ахвяраў, якія загінулі на кіеўскім Эўрамайдане.
foto:nn.by
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў аб падпісаньні ўказа аб заснаваньні пажыцьцёвай стыпэндыі памяці Героя Нябеснай Сотні, грамадзяніна Беларусі Міхала Жызьнеўскага. Стыпэндыя будзе выплачвацца ягоным бацькам. Як паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Украіны, пра гэта Парашэнка заявіў падчас сустрэчы з сем’ямі герояў Нябеснай Сотні 21 лістапада.
Жызьнеўскі быў адной зь першых ахвяраў, якія загінулі на кіеўскім Эўрамайдане.
Наша Ніва/нг