Logo Polskiego Radia
Print

Лябедзьку й Някляева будуць судзіць за акцыю каля КДБ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.11.2015 15:12
Пратаколы былі складзеныя таксама на Мікалая Статкевіча й Максіма Вінярскага.
flickr.com

Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку й лідэра руху „За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі” Ўладзімера Някляева выклікаюць 12 лістапада ў суд за ўдзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, якая адбылася каля будынку КДБ у Менску 29 кастрычніка.

Сёньня Лябедзька прыйшоў у суд Цэнтральнага раёну Менску, каб атрымаць копію рашэньня ад 28 кастрычніка, калі яго аштрафавалі на 9 млн рублёў за ўдзел у „Шэсьці нацыянальнага сьцяга”. У судзе Лябедзьку паведамілі, што 12 лістапада яго чакае разгляд новай справы.

„Канвэер працуе!”, - напісаў Лябедзька ў фэйсбуку.

„Караюць іменем закона. Іменем закона расстрэльвалі тых, каго мы ўшаноўвалі. Іменем закона караюць тых, хто ўшаноўваў. Усё па іхнім законе, які выцякае з тых законаў. Так што ў іх гэта пры ўсіх памкненьнях і абяцанках на зьмены застаецца нязьменным”, - пракамэнтаваў Уладзімер Някляеў.

Палітык паведаміў, што на яго складзены два пратаколы, у тым ліку й за акцыю „Шэсьце нацыянальнага сьцяга”.

Падчас акцыі ля КДБ 29 кастрычніка былі складзеныя пратаколы таксама на Мікалая Статкевіча й Максіма Вінярскага.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт