«Гомсельмаш» адправіў у прымусовы адпачынак тысячы сваіх рабочых
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
08.06.2015 14:07
Кіраўніцтва тлумачыць такое рашэньне зьніжэньнем аб’ёмаў вытворчасьці...
Самы буйны ў Беларусі вытворца сельгастэхнікі – дзяржаўнае прадпрыемства «Гомсельмаш» – зноў адправіў у прымусовы адпачынак тысячы сваіх рабочых. На заводзе ўсе рабочыя пятніцы чэрвеня стануць выходныя. Кіраўніцтва тлумачыць такое рашэньне «зьніжэньнем аб’ёмаў вытворчасьці, паступленьня дзяржаўных сродкаў, адсутнасьцю поўнага матэрыяльнага забесьпячэньня».
Паводле словаў аднаго з працаўнікоў завода, цяпер рабочыя прымушаныя ўжо толькі выжываць, паколькі зарплата ўпала да мінімальнага ўзроўню. «А людзі крэдыты плацяць, камунальныя, ды і паесьці трэба нешта купіць». Галоўную прычыну такой сытуацыі працаўнік, які прадставіўся Алегам, бачыць у адсутнасьці попыту на вырабленую тэхніку. Прэм’ер-міністры, цяперашні і ранейшы, рэгулярна езьдзяць на завод, а зьменаў не відаць.
Паводле БелаПАН/нг