Візавы цэнтр Грэцыі адкрыецца ў Менску ў красавіку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        07.04.2015 11:59
                    
                                 
                
                
                    Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме Беларусі.
                
                
                    
                        
źr. sxc.hu
                     
                
                
                
               
                
                          Візавы цэнтр Грэцыі адкрыецца ў Менску ў красавіку бягучага году. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме Беларусі.
Такім чынам, беларусы змогуць прадастаўляць хадайніцтва на выдачу шэнгенскіх віз для адпраўленьня ў Грэцыю разам з дакумэнтамі ў візавы цэнтр у Менску.
У сувязі з адкрыцьцём візавага цэнтра ў Менску Генэральнае консульства Грэцыі ў Маскве запрашае турфірмы Беларусі падаць заяўкі на акрэдытацыю на 2015-2016 гады.
Акрэдытацыя турфірм, якія займаюцца арганізацыяй выезду беларусаў у Грэцыю на адпачынак, будзе праводзіцца ў Маскве з 19 па 21 красавіка. Зь неабходнымі для акрэдытацыі дакумэнтамі й парадкам яе праходжаньня можна азнаёміцца на сайце Нацагенцтва па турызме Беларусі.
belta.by/аз