Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі шлях у нікуды

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.03.2015 13:40
Усё больш падымаюць галаву прыхільнікі так званага “русского мира”.
www.psyfactor.org

У расейскіх інтэрнэт-СМІ і сацыяльных сетках перад сьвятам 25 сакавіка ажывілася кампанія дыскрэдытацыі нацыянальнай беларускай ідэі. Прыхільнікі «русского мира» называюць сьвяткаванне Дня волі «шэсьцем фашыстаў», а арганізатары гэтага мерапрыемства ў Менску рыхтуюцца да магчымых правакацыяў.

На думку мастака і грамадзкага дзеяча Алеся Марачкіна, усё больш падымаюць галаву і прыхільнікі так званага “русского мира”. Гэтыя людзі хочуць апраўдаць агрэсію Расеі. Патрыётаў Украіны называюць “жыдабандэраўцамі” і “фашыстамі”. Калі беларусы пачынаюць адзначаць свае нацыянальныя гістарычныя сьвяты, адразу ж знаходзяцца тыя, хто хоча ўтаптаць гэта ў бруд. У Беларусі ж амаль цалкам расейская прапаганда, таму ўжо і нацыянальнасвядомыя беларусы становяцца “фашыстамі". Ужо знаходзяцца тыя, хто дзеліць магілёўскія ці іншыя «истинно русские территории». Гэта – шлях у бездань. Беларусам трэба адчуваць пэрспэктывы, а расейскі шлях – шлях у нікуды – гаворыць Марачкін.

Паводле Радыё Рацыя/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт