Logo Polskiego Radia
Print

Уручана Нацыянальная прэмія беларускіх праваабаронцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.12.2014 15:21
Прэмію атрымалі Алена Танкачова, Людміла Казак, Алена Панкратава й сайт „Вясны”.
spring96.orgspring96.org

Аргкамітэт Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў назваў імёны сёлетніх ляўрэатаў. Праваабаронцам году прызнаная Алена Танкачова, адвакатам - Людміла Казак, у галіне журналістыкі перамaглі: Алена Панкратава й сайт закрытага ўладамі Праваабарончага цэнтру „Вясна”.

Згодна з традыцыя, ляўрэатаў прэміі супольна вызначаюць дзевяць беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў”, РПГА „БХК”, закрыты ўладамі цэнтр „Вясна”, „Праваабарончы альянс” і іншыя, а таксама былыя атрымальнікі прэміі.

Традыцыйна прэмія беларускіх праваабаронцаў уручаецца ў Міжнародны дзень правоў чалавека. Ёй адзначаюць людзей, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у абарону правоў чалавека ў гэтым годзе.

Паводле аўтаркі ідэі прэміі Людмілы Гразновай, сёлета для галасаваньня сябрамі журы было вылучана вельмі шмат годных кандыдатураў.

baj.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт