Міхаіл Захараў судзіцца з карыстальнікамі інтэрнэт-форумаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.12.2014 12:00
Вядомы беларускі хакейны спэцыяліст сьцвярджае, што зьвесткі, якія там зьявіліся, зьневажаюць яго гонар.
Галоўны трэнэр менскага „Юнацтва” Міхаіл Захараў падаў у суд на карыстальнікаў інтэрнэт-форумаў. На сайтах pressball.by і belarushockey.com яны зьмясьцілі зьвесткі, якія зьневажаюць гонар і годнасьць хакейнага спэцыяліста.
Працэс праходзіць у судзе Першамайскага раёна, адбыліся ўжо два судовыя паседжаньні. Дадатковае слуханьне прызначанае на сераду, 10 сьнежня. Як адзначае сайт by.tribuna.com, калі Міхаілу Захараву ўдасца выйграць суд, правапарушальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасьць.
euroradio.fm/аз