Logo Polskiego Radia
Print

23 гады таму Беларусь стала юрыдычна незалежнай дзяржавай

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.08.2014 16:07
Ужо празь некалькі дзён пачаўся працэс прызнаньня Беларусі краінамі сьвету.
radyjo.net

Роўна 23 гады таму, 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет Беларусі надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона. Сэсія была скліканая на патрабаваньне дэпутатаў Апазыцыі БНФ, да якіх далучыліся іншыя дэмакратычныя дэпутаты. БНФ унесла пакет прапаноў, сярод якіх галоўнымі былі: абвяшчэньне незалежнасьці, пытаньне аб адказнасьці кіраўніцтва ВС за бязьдзеяньне ў дні путчу 19—21 жніўня, аб забароне КПБ-КПСС, аб сфармаваньні ўласнага войска.

У выніку старшыня парлямэнту Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, дзейнасьць КПБ-КПСС была прыпыненая. А Дэклярацыі аб сувэрэнітэце БССР быў нададзены статус канстытуцыйнага закона — Беларусь юрыдычна стала незалежнай дзяржавай.

Ужо празь некалькі дзён пачаўся працэс прызнаньня Беларусі краінамі сьвету — так, у пачатку верасьня газэта «Свабода» паведаміла, што Польшча прызнала Беларусь як незалежную дзяржаву. А празь некалькі тыдняў дэпутаты прынялі рашэньне аб назве краіны (Рэспубліка Беларусь) і наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» статусу дзяржаўных сымбаляў.

паводле Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт