Logo Polskiego Radia
Print

Лідар „Альтэрнатывы” асуджаны на 10 сутак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.08.2014 15:16
Актывісты кажуць пра мэтанакіраваны перасьлед арганізацыі.

Лідар грамадзкага аб’яднаньня „Альтэрнатыва” Алег Корбан асуджаны судом Фрунзенскага раёна Менска на 10 сутак адміністратыўнага арышту.

Паводле праваабаронцаў, яго затрыманьне адбылося 12 жніўня, а 10-й раніцы, каля станцыі мэтро „Каменная горка”. У РУУС Фрунзенскага раёна Менска на Корбана быў складзены пратакол за „дробнае хуліганства” – паводле артыкула 17.1 КаАП.

Актывісты арганізацыі кажуць пра мэтанакіраваны перасьлед „Альтэрнатывы” за правядзеньне кампаніі „За незалежную Беларусь”.

Нагадаем, што Алег Корбан 4 ліпеня быў асуджаны да 10 сутак адміністратыўнага арышту – пасьля прэвэнтыўнага затрыманьня, зьвязанага са сьвяткаваньнем у Менску 3 ліпеня афіцыйнага дня незалежнасьці. Актывіст „Альтэрнатывы” Ільля Дабратвор быў затрыманы 29 ліпеня й асуджаны да 14 сутак адміністратыўнага арышту. А іх паплечнік Алег Кераль быў затрыманы 5 жніўня, калі прынёс на Акрэсьціна перадачу Дабратвору, і зараз адбывае 10-суткавы арышт.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт