Logo Polskiego Radia
Print

Пасьля вызваленьня над Аўтуховічам усталююць прэвэнтыўны нагляд

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.03.2014 14:24
Вызваленьне палітвязьня Мікалая Аўтуховіча чакаецца 8 красавіка.
Фота: "Наша Ніва"Фота: "Наша Ніва"

Фота:
Фота: "Наша Ніва"

Сёньня ў Гaрaдзенскай турме адбыўся выездны суд па справе палітвязьня Мікалая Аўтуховіча. Разьглядалася пытаньне па ўсталяваньні над ім прэвэнтыўнага нагляду.

Суд праходзіў без адваката, яму паведамілі пра пачатак працэсу за паўгадзіны да таго.

Паводле папярэдняй інфармацыі, над палітвязьнем усталяваны прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на 1 год і 4 месяцы. Аўтуховіч разьлічваў на больш мяккі прысуд - 6 месяцаў нагляду.

Вызваленьне палітвязьня Мікалая Аўтуховіча чакаецца 8 красавіка.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт