"Віцебскі мясакамбінат" пачаў рабіць каўбасу па законах шарыяту
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        10.08.2013 13:52
                    
                                 
                
                
                    Знак halal зьявіўся на ўпакоўках прадукцыі ААТ "Віцебскі мясакамбінат" - прадпрыемства атрымала міжнародны сэртыфікат "Халяль". 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Згодна зь ім пэрсанал камбіната, а таксама працэсы забою й вырабу прадукцыі, абсталяваньне, складзкія памяшканьні прадпрыемства адпавядаюць патрабаваньням "Халяль".
Як паведамляе сайт "Віцебскага мясакамбіната", іх навінка не зьмяшчае мяса сьвініны. Асартымэнт халяльной прадукцыі дастаткова шырокі - гэта вараныя, паўвэнджаныя каўбасы, салямі, вяндліна, сасіскі, пяльмені. У іх склад уваходзяць ялавічына й курынае мяса.
Халяльныя прадукты рэкамэндаваныя людзям, якія не ядуць сьвініну па рэлігійных і мэдыцынскіх паказаньнях.
У Беларусі прадукцыю па стандарту "Халяль" выпускаюць, у прыватнасьці, Слонімскі мясакамбінат, агракамбінат "Дзяржынскі", некалькі халяльных крам ёсьць у Менску.
tut.by/ав