Суд над маладафронтаўцам адбудзецца 19 жніўня
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.08.2013 09:49
Справа датычыць нібыта парушэньня прэвэнтыўнага нагляду.
Суд над маладафронтаўцам Яроменкам прызначаны на 19 жніўня. Пра гэта паведаміў сам актывіст.
„Учора ўдзень мне патэлефанавалі з Першамайскага суда й папрасілі зайсьці ў канцылярыю, каб забраць пастанову аб прызначэньні судовага разьбіральніцтва. Разам з пастановаю мне ўручылі судовую позву з датай і часам правядзеньня судовага паседжаньня, а таксама папярэдзілі, што ў выпадку няяўкі ў суд мне будзе зьмененая мера ўтрыманьня,”- распавёў Уладзь Яроменак.
Суд адбудзецца 19 жніўня а 14:30 па адрасе: вул. Талбухіна, 9.
Нагадаем, у дачыненьні да маладафронтаўца Ўладзя Яроменка ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 421 Крымінальнага кодэкса, нібыта за парушэньне прэвэнтыўнага нагляду.
mfront.net/аз