Logo Polskiego Radia
Print

Адкрыты міжнародны моладзевы летнік "Дружба-2013"

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 27.06.2013 13:15
Міжнародны моладзевы лягер "Дружба-2013" адкрыты ля манумэнту Дружбы на мяжы Беларусі, Украіны й Расеі.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnewww.flickr.com

/


Намётавы лягер арганізуецца тут штогод напярэдадні Дня моладзі, які адзначаецца ў апошнія выходныя дні чэрвеня. Прымаючым бокам сёлета выступае Ўкраіна.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Гомельскага аблвыканкаму, удзельнікаў лягеру чакаюць конкурсы, канцэрты, спартовыя спаборніцтвы. У лягеры будзе працаваць "Горад майстроў", дзе свае працы прадставяць маладыя дызайнэры, пераможцы і ляўрэаты міжнародных фэстываляў моды. Арганізатары летніка плянуюць ня толькі прыцягнуць увагу жыхароў лягеру да народных промыслаў славянскай культуры, але і даць магчымасьць узяць удзел у майстар-клясах па стварэньні ганчарных вырабаў, старадаўніх караляў, вырабаў з саломкі, драўніны, сучасным hand-made і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

"Дружба-2013" працягне пачатую год таму традыцыю запаўненьня Летапісу моладзевага лягеру "Дружба", а інфармацыйнае суправаджэньне жыцьця яго жыхароў зноў прадставіць міжнародны моладзевы прэс-цэнтр, у склад якога ўвойдуць маладыя журналісты, рэдактары студэнцкіх газэт і актыўныя сябры гурткоў маладых журналістаў трох краін.

БелаПАН/ эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт