БАЖ не згаджаецца з рашэньнем суда ў Ашмянах
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.04.2013 07:00
Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвярнулася да грамадзкасьці з адмысловай заявай.
БАЖ выказвае нязгоду з рашэньнем суда Ашмянскага раёна аб прызнаньні фoтаальбома „Прэс-фота Беларусі 2011” экстрэмісцкім матэрыялам.
„Як мы ўжо адзначалі, сам факт разгляду гэтай справы ў судзе выглядаў абсурдна, і менавіта ён, а ня зьмест альбома, здольны „падарваць давер да органаў улады”, - напісалі беларускія журнaлісты ў сваёй адмысловай заяве.
Яны спадзяюцца, што дадзенае судовае рашэньне ня ўступіць у законную сілу й Беларусь „не апынецца ў “чорным сьпісе” дзяржаваў, дзе забараняюць і зьнішчаюць мастацкія кнігі.”
Прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў перакананыя, што беларускія журналісты й надалей будуць выконваць свае прафэсійныя абавязкі, не зважаючы на жаданьне ідэалягічнай вэртыкалі прадстаўляць беларускую рэчаіснасьць выключна ў „ружовых колерах”.
baj.by/аз