Logo Polskiego Radia
Print

Калькулятар пэрсанальнай інфляцыі Белстату

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 19.02.2013 14:50
20 лютага на сайце Белстату пачне працаваць калькулятар пэрсанальнай інфляцыі.

Фота:

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня статыстыкі цэн Нацыянальнага статыстычнага камітэту Аляксей Яркавец.

Паводле ягоных словаў, праграмны прадукт распрацаваны спэцыялістамі камітэту ў сувязі са зваротамі грамадзянаў, якія з-за недаверу да даных дзяржаўнай статыстыкі спрабавалі самі разьлічыць інфляцыю.

Як растлумачыў Яркавец, пры працы з калькулятарам карыстальніку будзе прапанавана ўвесьці рэгіён пражываньня, а таксама даныя пра свае выдаткі за акрэсьлены пэрыяд — за месяц, год і тры гады. Калькулятар разьлічыць індывідуальную структуру выдаткаў карыстальніка і параўнае яе зь сярэдняй па краіне, атрымліваючы індывідуальны індэкс спажывецкіх цэн карыстальніка за бягучы месяц і з пачатку года. "Чым больш пазыцый вы запоўніце, тым больш дакладным атрымаецца разьлік", — адзначыў Яркавец.

Для нагляднасьці інфармацыя можа падавацца ў выглядзе графікаў. Даныя можна раздрукаваць або захаваць на кампутары.

Пры распрацоўцы паслугі выкарыстоўваўся досьвед многіх замежных краін, напр. Вялікабрытаніі й Нідэрляндаў.

БелаПАН/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт