Дарога ў Горадні пройдзе празь нямецкія могілкі?
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
06.11.2012 09:18
Падаўжэньне вуліцы Астроўскага будуць пракладваць праз магілы нямецкіх жаўнераў.
ARCHE.BY
Паводле новага праекту, вуліца Астроўскага будзе падоўжаная да чыгуначнага вакзалу праз гаражы і склады былых спэцаўтагаспадарак. Аднак дарога пройдзе ня толькі празь сёньняшнія складзкія памяшканьні і прамысловыя пусткі. Дакладна вядома, што непадалёк ад будынку вайсковага шпіталя (былых царскіх казармаў) немцы хавалі сваіх салдатаў падчас Першай сусьветнай вайны, піша «Наша Нiва». На дадзены момант ад могілак застаўся толькі каменны мур, які, мажліва, паўстаў у міжваенны пэрыяд. За савецкім часам комплекс быў зьнішчаны, але парэшткаў салдатаў ніхто не перазахоўваў.
Выява вайсковага нэкропалю зьмешчаная на паштоўцы пачатку стагодзьдзя. На ёй бачнае яго дакладнае месцазнаходжаньне і драўляны будынак, які сёлета трапіў пад знос.
У ахвяру новай дарозе сёлета ў траўні быў прынесены «Дом Беклямішава» — цудоўны прыклад драўлянага канструктывізму міжваеннага часу.
эб/nn.by