Двух беларусаў судзяць у Лібіі па абвінавачаньні ў наёмніцтве
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
09.04.2012 17:15
“Абвінавачаньне не адпавядае рэчаіснасьці”, - заяўляе МЗС.
Фота: AP
Фота: AP
Беларусь будзе дабівацца апраўданьня й вяртаньня на радзіму двух беларускіх грамадзянаў, якіх судзяць у Лібіі па абвінавачаньні ў наёмніцтве. Пра гэта заявіў агенцтву "Інтэрфакс" прэс-сакратар беларускага Міністэрства замежных справаў Андрэй Савіных.
“Абвінавачаньне, якое прад'явілі нашым грамадзянам, не адпавядае рэчаіснасьці. Беларускія грамадзяне ехалі ў Лібію па ўласнай ініцыятыве па грамадзянскіх кантрактах, каб працаваць на грамадзянскіх аб'ектах. Яны нават не прыступілі да працы, а ўсяго толькі перасяклі мяжу Лібіі”, - заяўляе прэс-сакратар МЗС.
Беларускія ўлады каардынуюць свае дзеяньні з амбасадамі Расеі ды Ўкраіны ў Лібіі, чыіх грамадзянаў таксама цяпер судзяць у Трыпалі.
У панядзелак у сталіцы Лібіі пачаўся судовы працэс над грамадзянамі Расеі й Беларусі, якіх абвінавачваюць у службе зьвергнутаму лібійскаму дыктатару Муамару Кадафі. Аналягічны працэс вядзецца супраць 20 гармадзянаў Украіны.
Інтэрфакс-Захад/ап