У Варшаве распачалася Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя. Дадзеная навуковая сустрэча зьяўляецца адной з галоўных падзеяў, прысьвечаных комплексным дасьледаваньня Цэнтральнай і Усходняй Эўропы ў Польшчы. Сёлетняя, ужо 16 па ліку, Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя праходзіць пад назвай «Тры дзесяцігодзьдзі постсавецкай прасторы: час клопатаў, ці трыюмфу?». Арганізатар акадэмічнага спатканьня гэта – Інстытут Ўсходняй Эўропы Варшаўскага Ўнівэрсытэту.
На самай вялікай навуковай канфэрэнцыі рэгіёна, прысьвечанай праблематыцы краінаў было СССР, прадстаўленыя навуковыя асяродкі Польшчы, Летувы, Украіны, ЗША, Армэніі ды іншых краінаў. Адным з прадстаўнікоў беларускіх паліталягічных колаў стаў першы міністар замежных спраў незалежнай Беларусі Пятро Краўчанка.
Пятро Краўчанка: Беларусь не пакуль не прайшла пункт не звароту. Поўнай, 100% гарантыі таго, што незалежнасьць Беларусі стала абсалютнай у мяне пакуль няма. Існуе пэўная небясьпека, што Беларусь можа страціць гэты статус. Тым ня менш за апошнія 28 гадоў мы прасунуліся на шляху ўмацаваньня нашай незалежнасьці. На самой справе, няважна, хто сёньня ўзначальвае краіну. Кожны год незалежнасьці – гэта стратэгічная перамога, нават пры Лукашэнку.
Навуковы сымпозіюм пад назвай «Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя» працягнецца бліжэйшыя тры дні. На ёй заплянаваныя таксама навуковыя панэлі прысьвечаныя беларускай праблематыцы. Эдуард Жолуд спэцыяльна для БС ПР.
Дадзеная навуковая сустрэча зьяўляецца адной з галоўных падзеяў, прысьвечаных комплексным дасьледаваньня Цэнтральнай і Усходняй Эўропы ў Польшчы. Сёлетняя, ужо 16 па ліку, Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя праходзіць пад назвай «Тры дзесяцігодзьдзі постсавецкай прасторы: час клопатаў, ці трыюмфу?». Арганізатар акадэмічнага спатканьня гэта – Інстытут Ўсходняй Эўропы Варшаўскага Ўнівэрсытэту.
На самай вялікай навуковай канфэрэнцыі рэгіёна, прысьвечанай праблематыцы краінаў было СССР, прадстаўленыя навуковыя асяродкі Польшчы, Летувы, Украіны, ЗША, Армэніі ды іншых краінаў. Адным з прадстаўнікоў беларускіх паліталягічных колаў стаў першы міністар замежных спраў незалежнай Беларусі Пятро Краўчанка.
Пятро Краўчанка: Беларусь не пакуль не прайшла пункт не звароту. Поўнай, 100% гарантыі таго, што незалежнасьць Беларусі стала абсалютнай у мяне пакуль няма. Існуе пэўная небясьпека, што Беларусь можа страціць гэты статус. Тым ня менш за апошнія 28 гадоў мы прасунуліся на шляху ўмацаваньня нашай незалежнасьці. На самой справе, няважна, хто сёньня ўзначальвае краіну. Кожны год незалежнасьці – гэта стратэгічная перамога, нават пры Лукашэнку.
Навуковы сымпозіюм пад назвай «Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя» працягнецца бліжэйшыя тры дні. На ёй заплянаваныя таксама навуковыя панэлі прысьвечаныя беларускай праблематыцы.
Эдуард Жолуд