Польшча падпісала з ЭЗ дамову аб фінансаваньні Baltic Pipe
Jedynka
Jury Lichtarowicz
15.04.2019 12:07
Больш за 200 мільёнаў эўра Брусэль выдзеліць на будаўніцтва газаправоду з Даніі ў Польшчу.
Foto: EPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA
Кантракт на фінансаваньне з бюджэту Эўразьвязу будаўніцтва Балтыйскага газаправоду (Baltic Pipe) падпісалі ў Брусэлі дырэктар фірмы «GAZ-SІSTEM» Томаш Стэмпень і дырэктар Выканаўчага агенцтва па справах інавацыйнай ды сеткі (INEA) ЭЗ Дырк Бэкер.
У цырымоніі ўзялі ўдзел прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі ды камісары па справах энэргетычнага зьвязу і энэргіі ды клімату Мараш Шафчовіч і Мігель Арʼяас Канэте.
215 мільёнаў эўра будзе выдзелена на будаўніцтва газавага злучэньня паміж Даніяй і Польшчай. Грошы будуць выдзеленыя з праграмы ЭЗ «Злучаем Эўропу», паведаміла Эўракамісія. Падпісаная дамова дазволіць Польшчы атрымаць сродкі.
Baltic Pipe зьяўляецца стратэгічным праектам, які дазволіць пастаўкі блакітнага паліва з радовішчаў у Нарвэгіі ды Даніі ў Польшчу, а таксама для кліентаў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Эўропы і Балтыі.
Эўракамісія падкрэсьліла падчас абвяшчэньня рашэньня аб фінансаваньні, што новае, двухбаковае злучэньне праз марскі газаправод паміж Польшчай і Даніяй будзе мець ключавое значэньне для бясьпекі паставак газу ды інтэграцыі энэргетычнага рынку ў згаданым рэгіёне.
ПР/юл