Увечары ў Варшаве пачынаецца двухдзённая міністэрская сустрэча прадстаўнікоў-дзяржаваў удзельнікаў „Бэрлінскага працэсу”. Паводле МЗС Польшчы, гэта падрыхтоўка да саміту Заходніх Балканаў, які ў ліпені павінен адбыцца ў Польшчы.
„Бэрлінскі працэс” – гэта ініцыятыва нямецкага ўраду з мэтай падтрымкі й інтэграцыі з Эўразьвязам шасьці дзяржаваў Заходніх Балканаў: Альбаніі, Босьні й Герцагавіны, Чарнагорыі, Косава й Паўночная Македоніі й Сэрбіі.
Ініцыятыва накіраваная на ўмацаваньне рэгіянальнага супрацоўніцтва, эканамічнага й інфраструктурнага разьвіцьця.
У ёй удзельнічае таксама некалькі краін Эўразьвязу, такіх як Нямеччына, Аўстрыя, Італія, Францыя, а зь мінулага году таксама Польшча. Дарэчы Польшча сёлета старшынствуе ў „Бэрлінскім працэсе”.
Паводле прэс-сакратара МЗС Эвы Сувары (Ewa Suwara), як сустрэча на ўзроўні міністэрстваў, так і ліпеньскі саміт даказваюць, што Польшча актывізуе сваю палітыку ў дачыненьні да гэтага рэгіёну.
Размовы будуць датычыць сытуацыі моладзі ў рэгіёне, а таксама „адкрытых двухбаковых пытаньняў, якія варта вырашыць яшчэ да саміту”.
Двухдзённая сустрэча пачынаецца зь вячэры ў Прэзыдэнцкім палацы. У пятніцу заплянаваныя пленарныя сустрэчы й рабочы абед на стадыёне „Легія”. У другой палове дня адбудуцца дэбаты пра будучыню Эўрапейскага Зьвязу з удзелам міністраў замежных спраў Польшчы й Нямеччыны Яцэка Чапутовіча (Jacek Czaputowicz) і Хайка Мааса (Heiko Maas).
аз
„Бэрлінскі працэс” – гэта ініцыятыва нямецкага ўраду з мэтай падтрымкі й інтэграцыі з Эўразьвязам шасьці дзяржаваў Заходніх Балканаў: Альбаніі, Босьні й Герцагавіны, Чарнагорыі, Косава й Паўночнай Македоніі й Сэрбіі.
Ініцыятыва накіраваная на ўмацаваньне рэгіянальнага супрацоўніцтва, эканамічнага й інфраструктурнага разьвіцьця.
У ёй удзельнічае таксама некалькі краін Эўразьвязу, такіх як Нямеччына, Аўстрыя, Італія, Францыя, а зь мінулага году таксама Польшча. Дарэчы Польшча сёлета старшынствуе ў „Бэрлінскім працэсе”.
Паводле прэс-сакратара МЗС Эвы Сувары (Ewa Suwara), як сустрэча на ўзроўні міністэрстваў, так і ліпеньскі саміт даказваюць, што Польшча актывізуе сваю палітыку ў дачыненьні да гэтага рэгіёну.
Размовы будуць датычыць сытуацыі моладзі ў рэгіёне, а таксама „адкрытых двухбаковых пытаньняў, якія варта вырашыць яшчэ да саміту”.
Двухдзённая сустрэча пачынаецца зь вячэры ў Прэзыдэнцкім палацы. У пятніцу ў павестцы дня пленарныя сустрэчы й рабочы абед на стадыёне „Легія”. У другой палове дня адбудуцца дэбаты пра будучыню Эўрапейскага Зьвязу з удзелам міністраў замежных спраў Польшчы й Нямеччыны Яцэка Чапутовіча (Jacek Czaputowicz) і Хайка Мааса (Heiko Maas).
аз