Logo Polskiego Radia
Print

Міністар Чапутовіч падсумаваў дасягненьні польскай дыпляматыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.03.2019 15:15
Міністар адзначыў, што ўсходняя палітыка Польшчы важная ня толькі для краіны, але і для ўсяго ЭЗ.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.PAP/Leszek Szymański

Міністар Чапутовіч падсумаваў дасягненьні польскай дыпляматыі
Міністар адзначыў, што ўсходняя палітыка Польшчы важная ня толькі для краіны, але для ўсяго ЭЗ.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) выступіў з праграмнай прамовай у польскім парлямэнце. Кіраўнік польскай дыпляматыі падсумаваў дасягненьні й называў прыярытэты зьнешняй палітыкі Польшчы.
Міністар закрануў, між іншым, пытаньне адносін Польшчы з краінамі Ўсходняй Эўропы.
Ён адзначыў, што ў мінулым годзе польскія консулы выдалі грамадзянам Украіны каля 850 тысяч візаў.
„Але мы надалей павінны працаваць над гістарычным дыялёгам”, - дадаў кіраўнік польскай дыпляматыі.
Яцэк Чапутовіч падкрэсьліў, што Польшча чакае адмены забароны на пошук й эксгумацыю астанкаў палякаў, пахаваных ва Ўкраіне.
Міністар адзначыў, што ўсходняя палітыка Польшчы важная ня толькі для краіны, але для ўсяго Эўразьвязу.
Яцэк Чапутовіч: Спалучэньне плянаў, мэтаў і дзеяньняў польскіх уладаў прычынілася да таго, што цяпер Польшча - гэта актыўная краіна, якой слухаюць. Яна таксама карыстаецца ўсё большай пашанай у сьвеце.
Выступленьню кіраўніка польскай дыпляматыі ў парлямэнце прыслухоўваўся прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Пасьля выступу міністар адбылася дыскусія, падчас якой міністар замежных спраў адказваў на пытаньні дэпутатаў.
Міністар замежных спраў штогод выступае з прамовай у парлямэнце, у якой падсумоўвае дасягненьні й называе прыярытэты зьнешняй палітыкі Польшчы.
аз

Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) выступіў з праграмнай прамовай у польскім парлямэнце. Кіраўнік польскай дыпляматыі падсумаваў дасягненьні й называў прыярытэты зьнешняй палітыкі Польшчы.
Міністар закрануў, між іншым, пытаньне адносін Польшчы з краінамі Ўсходняй Эўропы.

Ён адзначыў, што ў мінулым годзе польскія консулы выдалі грамадзянам Украіны каля 850 тысяч візаў.

„Але мы надалей павінны працаваць над гістарычным дыялёгам”, - дадаў кіраўнік польскай дыпляматыі.

Яцэк Чапутовіч падкрэсьліў, што Польшча чакае адмены забароны на пошук й эксгумацыю астанкаў палякаў, пахаваных ва Ўкраіне.

Міністар адзначыў, што ўсходняя палітыка Польшчы важная ня толькі для краіны, але для ўсяго Эўразьвязу.

Яцэк Чапутовіч: Спалучэньне плянаў, мэтаў і дзеяньняў польскіх уладаў прычынілася да таго, што цяпер Польшча - гэта актыўная краіна, якую слухаюць. Яна таксама карыстаецца ўсё большай пашанай у сьвеце.

Выступленьню кіраўніка польскай дыпляматыі ў парлямэнце прыслухоўваўся прэзыдэнт Анджэй Дуда.

Пасьля выступу адбылася дыскусія, падчас якой міністар замежных спраў адказваў на пытаньні дэпутатаў.

Kіраўнік польскай дыпляматыі штогод выступае з прамовай у парлямэнце, у якой падсумоўвае дасягненьні й называе прыярытэты зьнешняй палітыкі Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт