Logo Polskiego Radia
Print

Міністры замежных спраў Польшчы й Баўгарыі сустрэліся ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.02.2019 14:51
Яцэк Чапутовіч і Кацярына Захарыева падкрэсьлілі посьпехі двухбаковых адносінаў у гандлі ды турызьме.
Кацярына Захарыева й Яцэк ЧапутовічКацярына Захарыева й Яцэк ЧапутовічPAP/Radek Pietruszka

Яцэк Чапутовіч і Кацярына Захарыева абмеркавалі двухбаковыя адносіны Польшчы і Баўгарыі, супрацу ў NATO ды ААН, а таксама стасункі з краінамі Заходніх Балканаў. Асаблівую ўвагу дыпляматы зьвярнулі на энэргетычную бясьпеку ды сытуацыю вакол brexit.
Падчас супольнай прэс-канфэрэнцыі міністраў Яцэк Чапутовіч паведаміў, выхад Вялікай Брытаніі зь Эўрапейскага Зьвязу без адпаведнай дамовы будзе найгоршым варыянтам разьвіцьця падзей.
У сваю чаргу міністар замежных спраў Баўгарыі Кацярына Захарыева гаварыла пра неабходнасьць захаваньня правоў грамадзянаў ЭЗ, якія пражываюць на тэрыторыі Аб'яднанага Каралеўства.
Таксама падчас двухбаковых перамоваў міністры закранулі тэму саміту краінай Заходніх Балканаў, які пройдзе ў ліпеню ў Познані. Яцэк Чапутовіч і Кацярына Захарыева падкрэсьлілі посьпехі двухбаковых адносінаў у гандлі ды турызьме.



Яцэк Чапутовіч і Кацярына Захарыева абмеркавалі двухбаковыя адносіны Польшчы і Баўгарыі, супрацу ў NATO ды ААН, а таксама стасункі з краінамі Заходніх Балканаў. Асаблівую ўвагу дыпляматы зьвярнулі на энэргетычную бясьпеку ды сытуацыю вакол brexit.

Падчас супольнай прэс-канфэрэнцыі міністраў Яцэк Чапутовіч паведаміў, што выхад Вялікай Брытаніі зь Эўрапейскага Зьвязу без адпаведнай дамовы будзе найгоршым варыянтам разьвіцьця падзей.

У сваю чаргу міністар замежных спраў Баўгарыі Кацярына Захарыева гаварыла пра неабходнасьць захаваньня правоў грамадзянаў ЭЗ, якія пражываюць на тэрыторыі Аб'яднанага Каралеўства.

Таксама падчас двухбаковых перамоваў міністры закранулі тэму саміту краінай Заходніх Балканаў, які пройдзе ў ліпеню ў Познані. Яцэк Чапутовіч і Кацярына Захарыева падкрэсьлілі посьпехі двухбаковых адносінаў у гандлі ды турызьме.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт