Logo Polskiego Radia
Print

44 мільярды эўра пойдзе на мадэрнізацыю Войска Польскага

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.02.2019 14:08
У новым пляне мадэрнізацыі войска прадугледжана рэалізацыя 16 праграмаў.
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак PAP/Jakub Kamiński

44 мільярды эўра пойдзе на мадэрнізацыю Войска Польскага
Да 2026 году Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы выдаткуе каля 44 мільярдаў эўра на мадэрнізацыю ўзброеных сілаў. Пра гэта заявіў міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
Марыюш Блашчак: Гэта рэкордны плян, калі гаворка ідзе пра кошты. Відавочна, гэта вялікі выклік але таксама й неверагодны шанец для узмацненьня абароназдольнасьці Польскага Войска. Мэтанакіравана і эфэктыўна мы будзем зьменьваць аблічча Войска Польскага. Будзем дастаўляць арміі новае абсталяваньне і зброю,войска павялічыцца. Мы будзем пасьлядоўныя ў гэтай дзейнасьці.
У новым пляне мадэрнізацыі войска прадугледжана рэалізацыя 16 праграмаў. Асноўныя праграмы – гэта пастаўка шматфункцыянальны баявых самалётаў новага пакаленьня, ударных верталётаў ды зэнітных комплексаў малога радыюсу дзеяньня.

Да 2026 году Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы выдаткуе каля 44 мільярдаў эўра на мадэрнізацыю ўзброеных сілаў. Пра гэта заявіў міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Марыюш Блашчак: Гэта рэкордны плян, калі гаворка ідзе пра кошты. Відавочна, гэта вялікі выклік але таксама й неверагодны шанец для узмацненьня абароназдольнасьці Польскага Войска. Мэтанакіравана і эфэктыўна мы будзем зьменьваць аблічча Войска Польскага. Будзем дастаўляць арміі новае абсталяваньне і зброю, войска павялічыцца. Мы будзем пасьлядоўныя ў гэтай дзейнасьці.

У новым пляне мадэрнізацыі войска прадугледжана рэалізацыя 16 праграмаў. Асноўныя праграмы – гэта пастаўка шматфункцыянальных баявых самалётаў новага пакаленьня, ударных верталётаў ды зэнітных комплексаў малога радыюсу дзеяньня.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт