Дарадчык Грыбаўскайтэ скептычна ставіцца да супрацы з Польшчай
Нерыюс Алексеюнас лічыць, што праблема правапісу прозьвішчаў тычыцца ня толькі палякаў у Летуве.
„Правапіс польскіх прозьвішчаў у Летуве, гэта праблема ня толькі палякаў”, - заявіў у інтэрвію адной зь мясцовых радыёстанцый дарадчык прэзыдэнта Летувы Далі Грыбаўскайтэ.
Нерыюс Алексеюнас (Nerijus Aleksiejunas) скептычна ставіцца таксама да прапановы Польшчы, датычнай пашырэньня супрацы ў рамках Вышаградзкай групы й Вэймарскага трохкутніка.
Ён адзначыў, што розныя формы прозьвішчаў выкарыстоўваюцца напрыклад, у выпадку заключэньня шлюбу з замежнікам. Новае прозьвішча грамадзянкі Летувы пішацца з выкарыстаньнем летувіскай транскрыпцыі, а прозьвішча мужа – у арыгінале.
„Гэта пытаньне наогул павінна быць вырашанае”, - сказаў Алексеюнас.
Дарадчык прэзыдэнта Далі Грыбаўскайтэ таксама скептычна выказаўся наконт пашырэньня супрацы паміж Польшчай і Летувой у рамках розных міжнародных ініцыятываў, у тым ліку Вышаградзкай групы й Вэймарскага трыкутніка.
Паводле летувіскіх СМІ, гэтая тэма закраналася падчас учорашняй размовы старшыні летувіскага парлямэнту Віктораса Пранцкетыса й старшыні Сэнаты (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслава Карчэўскага (Stanisław Karczewski).
аз