Польшча прызнае Хуана Гуайдо прэзыдэнтам Вэнэсуэлы
Рашэньне прынятае ў сувязі з тым, што Нікаля Мадура ня вызначыў тэрміну правядзеньня новых выбараў.
Міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) падчас тэлефоннай размовы з кіраўніком дыпляматыі Чылі Рабэрта Ампуэрам Эспіносам паведаміў, што Польшча, нароўні зь іншымі краінамі Эўразьвязу, мае намер прызнаць Хуана Гуайдо выконваючым абавязкі прэзыдэнта Вэнэсуэлы.
Як гаворыцца ў заяве польскага МЗС, такое рашэньне было прынятае ў сувязі з тым, што прэзыдэнт Нікаля Мадура ня вызначыў тэрміну правядзеньня датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.
Міністар Яцэк Чапутовіч падкрэсьліў, што асноўнай задачай Хуана Гуайдо будзе арганізацыя свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў у краіне.
У сваю чаргу міністар замежных спраў Чылі падкрэсьліў, што вэнэсуэльскі народ мае права вырашаць пра сваю будучыню.
Размова адбылася па ініцыятыве чылійскай боку. Чылі належыць да так званай Групу Лімы - працоўнай групы, створанай у 2017 годзе Канадай і 13 краінамі Лацінскай Амэрыкі, з мэтай знайсьці спосаб на мірнае рашэньне крызысу ў Вэнэсуэле.
аз
Міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) падчас тэлефоннай размовы з кіраўніком дыпляматыі Чылі Рабэрта Ампуэрам Эспіносам паведаміў, што Польшча, нароўні зь іншымі краінамі Эўразьвязу, мае намер прызнаць Хуана Гуайдо выконваючым абавязкі прэзыдэнта Вэнэсуэлы.
Як гаворыцца ў заяве польскага МЗС, такое рашэньне было прынятае ў сувязі з тым, што прэзыдэнт Нікаляс Мадура ня вызначыў тэрміну правядзеньня датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.
Міністар Яцэк Чапутовіч падкрэсьліў, што асноўнай задачай Хуана Гуайдо будзе арганізацыя свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў у краіне.
У сваю чаргу міністар замежных спраў Чылі падкрэсьліў, што вэнэсуэльскі народ мае права вырашаць пра сваю будучыню.
Размова адбылася па ініцыятыве чылійскай боку. Чылі належыць да так званай Групы Лімы - працоўнай групы, створанай у 2017 годзе Канадай і 13 краінамі Лацінскай Амэрыкі, з мэтай знайсьці спосаб на мірнае рашэньне крызысу ў Вэнэсуэле.
аз