Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пачнуць выдаваць новыя пасьведчаньні асобы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.01.2019 14:30
Паводле законапраекту, якім прадугледжана выдача новых электронных пасьведчаньняў асобы, абмен старых дакумэнтаў на новыя не зьяўляецца абавязковым.
Emilia Iwanicka/Polskie Radio

У Польшчы пачнуць выдаваць новыя пасьведчаньні асобы
Працэс выдачы новых пасьведчаньняў асобы зь электроннымі элемэнтамі распачнецца 4-га сакавіка. Аб гэтым заявіў намесьнік міністра лічбавых тэхналёгій Кароль Аконьскі падчас пасяджэньня Супольнай камісіі ўраду і прадстаўнікоў самакіраваньня
Кароль Аконьскі: На дадзены момант мы не бачым ніякіх перашкод, каб распачаць выдачу новых электронных пасьведчаньняў асобы 4 сакавіка сёлета. Зараз мы знаходзімся на этапе астатніх выпрабаваньняў. Агулам дадзены праект складаецца зь 5 накірункаў, усё павінна адпавядаць графіку працаў.
Над гэтай задачай працуе агромністы калектыў людзей, праца каардынуецца нашым міністэрствам. У распрацоўцы новых электронных пасьведчаньняў асобы прымаюць удзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Агенцва ўнутранай бясьпекі, а таксама прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя.
Паводле законапраекту, якім прадугледжана выдача новых электронных пасьведчаньняў асобы, абмен старых дакумэнтаў на новыя не зьяўляецца абавязковым. Як падлічылі экспэрты, натуральным чынам старыя пасьведчаньні асобы будуць замененыя на новыя да 2029.
Пасьведчаньні асобы зь электронным элементам дапамогуць аптымізаваць камунікацыю паміж грамадзянінам і дзяржаўнай адміністрацыяй, мэдыцынскімі ўстановамі й камэрцыйнымі арганізацыямі.

Працэс выдачы новых пасьведчаньняў асобы зь электроннымі элемэнтамі распачнецца 4-га сакавіка. Аб гэтым заявіў намесьнік міністра лічбавай гаспадаркі Кароль Аконьскі падчас пасяджэньня Супольнай камісіі ўраду і прадстаўнікоў самакіраваньня.

Кароль Аконьскі: На дадзены момант мы не бачым ніякіх перашкод, каб распачаць выдачу новых электронных пасьведчаньняў асобы 4 сакавіка сёлета. Зараз мы знаходзімся на этапе астатніх выпрабаваньняў. Агулам дадзены праект складаецца зь 5 накірункаў, усё павінна адпавядаць графіку працаў. Над гэтай задачай працуе агромністы калектыў людзей, праца каардынуецца нашым міністэрствам. У распрацоўцы новых электронных пасьведчаньняў асобы прымаюць удзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Агенцва ўнутранай бясьпекі, а таксама прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя.

Паводле законапраекту, якім прадугледжана выдача новых электронных пасьведчаньняў асобы, абмен старых дакумэнтаў на новыя не зьяўляецца абавязковым. Як падлічылі экспэрты, натуральным чынам старыя пасьведчаньні асобы будуць замененыя на новыя да 2029.

Пасьведчаньні асобы зь электронным элементам дапамогуць аптымізаваць камунікацыю паміж грамадзянінам і дзяржаўнай адміністрацыяй, мэдыцынскімі ўстановамі й камэрцыйнымі арганізацыямі.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт