Mercedes-Benz будзе вырабляць у Польшчы электрычныя акумулятары
Канцэрн Mercedes-Benz будзе вырабляць у Польшчы электрычныя акумулятары для транспартных сродкаў новага тыпу. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі пасьля сустрэчы з членам праўленьня падразьдзяленьня канцэрна Mercedes-Benz Cars Маркусам Шэфэрам.
Новы праект будзе рэалізаваны ў Явары, у Ніжнесылескім ваяводзтве, дзе ўжо знаходзіцца завод Mercedes. Прэмʼер-міністар падкрэсьліў, што праект паспрыяе разьвіцьцю польскай эканомікі.
«Як вядома, аўтамабільная прамысловасьць становіцца і ўжо зьяўляецца цэнтрам інавацыйнасьці ва ўсім сьвеце. Дзякуючы гэтаму праекту, у тым ліку і Польшча, польскія інжынэры, работнікі будуць рухацца ўверх па глябальнаму ланцужку каштоўнасьцяў. Расьце наша канкурэнтаздольнасьць, канкурэнтаздольнасьць польскай эканомікі», – сказаў кіраўнік польскага ўрада.
Матэвуш Маравецкі дадаў, што новы праект сугучны з разьвіцьцём электрамабільнасьці, над якім працуе польскі ўрад. Гэта таксама павінна дапамагчы прыцягнуць у краіну сучасныя тэхналёгіі.
Абʼём інвэстыцый Mercedes-Benz у Явары павінен скласьці 200 мільёнаў эўра. 300 чалавек будуць прынятыя на працу на новы завод.

ав