Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі павіншаваў усходніх хрысьціян з Раством

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.01.2019 16:21
«Няхай гэтыя сьвяты будуць для вас поўныя радасьці, разуменьня, прабачэньня й сардэчнасьці».
Прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі Прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі PAP/Bartłomiej Zborowski

Прэм'ер Польшчы Маравецкі павіншаваў усходніх хрысьціян з Раством Хрыстовым
Праваслаўныя вернікі й хрысьціяне іншых усходніх веравызнаньняў, сярод якіх – грэка-каталікі й стараверы, сьвяткуюць Раство Хрыстова. «Я хацеў бы перадаць самыя цёплыя пажаданьні духавенству й вернікам усходніх цэркваў у Польшчы. Няхай гэтыя сьвяты будуць для вас поўныя радасьці, разуменьня, прабачэньня й сардэчнасьці», – напісаў прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў сетцы Twitter.
У віншаваньні польскіх праваслаўных ерархаў, накіраваным да вернікаў з нагоды Раства, яны жадаюць, каб Хрыстос благаславіў усіх у Новым годзе «сьветам, здароўем і посьпехам у кожнай добрай справе».

Праваслаўныя вернікі й хрысьціяне іншых усходніх веравызнаньняў, сярод якіх – грэка-каталікі й стараверы, сьвяткуюць Раство Хрыстова.

«Я хачу перадаць самыя цёплыя пажаданьні духавенству й вернікам усходніх цэркваў у Польшчы. Няхай гэтыя сьвяты будуць для вас поўныя радасьці, разуменьня, прабачэньня й сардэчнасьці», – напісаў прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі ў сетцы Twitter.

У віншаваньні польскіх праваслаўных ерархаў, накіраваным да вернікаў з нагоды Раства, яны жадаюць, каб Хрыстос благаславіў усіх у Новым годзе «сьветам, здароўем і посьпехам у кожнай добрай справе».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт