Амэрыканскі прэзыдэнт дамагаецца будаўніцтва сьцяны на мяжы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
30.12.2018 14:11
Ідзецца пра мур на мяжы ЗША з Мэксыкай, будаўніцтва якога заблякавалі дэмакраты ў Кангрэсе.
Foto: US Border Patrol - Department of Homeland Security, United States Border Patrol/CC0
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп усклаў на дэмакратаў адказнасьць за сьмерць двух дзяцей, мігрантаў з Гватэмалы, які разам са сваімі бацькамі, спрабавалі трапіць у Злучаныя Штаты. Некалькі дзён пры спробе пераходу мяжы загінуў васьмігадовы хлопчык памёр, на пачатку сьнежня, памерла сямігадовая дзяўчынка.
За сьмерць дзяцей і дарослых на мяжы вінаватыя дэмакраты ды іх жалосная іміграцыйная палітыка. Калі б быў мур, ніхто не штурмаваў бы нашыя межы – напісаў на Twitter амэрыканскі прэзыдэнт.
Як паведаміла штодзёнка «USA Today», галоўным арганізатарам караванаў мігрантаў выступае арганізацыя «Pueblo Sin Fronteras». Яна дапамагае нелегальным мігрантам і выступае за адкрыцьцё межаў ЗША.
Паводле словаў Дональда Трампа, мур ды суровая міграцыйная палітыка – гэта адзіны спосаб барацьбы з нелегальнай міграцыяй, кантрабандай людзей, гандлем наркотыкамі і бандытызмам. Пытаньне будаўніцтва сьцяны на мяжы ЗША і Мэксыкі стала прычынай тупіка ў перамовах адміністрацыі Трампа з Кангрэсам пры прыняцьці бюджэту. Трамп дамагаецца 5 мільярдаў даляраў на будаўніцтва сьцяны, але дэмакраты выступаюць супраць. Спрэчка прывёў да адтэрміноўкі галасаваньня па бюджэце і частковым прыпыненьні дзейнасьці фэдэральнага ўрада.
ПР/юл