Выкрадзеныя ля берагоў Нігерыі маракі вяртаюцца ў Польшчу
Яцэк Чапутовіч: Гэта быў ужо пяты з 2013 году выпадак выкраданьня польскіх маракоў у Гвінэйскім заліве.
Міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) цешыцца з вызваленьня польскіх маракоў, якія ў канцы кастрычніка бягучага году былі выкрадзены ля берагоў Нігерыі.
Раней польскае МЗС паведаміла, што члены экіпажу судна „Pomerania Sky”, у тым ліку 8 польскіх маракоў, знаходзяцца ўжо ў бясьпечным месцы й неўзабаве вернуцца да сваіх сем'яў.
„Мы вельмі рады, што на Каляды яны будуць ужо са сваімі сем'ямі ў краіне. Міністэрства замежных спраў каардынавала працу міжведамаснай групы, вяла перамовы. Аднак, перш за ўсё, я хачу падзякаваць суднаўладальніку за эфэктыўныя дзеяньні, а таксама ўладам Нігерыі за супрацоўніцтва й садзейнічаньне пасьпяховаму фіналаў гэтай нялёгкай справы”, - сказаў міністар замежных спраў Польшчы.
Яцэк Чапутовіч нагадаў, што гэта быў ужо пяты з 2013 году выпадак выкраданьня польскіх маракоў у Гвінэйскім заліве.
аз