Пэтыцыю за выходны 2 студзеня падпісалі некалькі тысяч чалавек
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.12.2018 08:03
Працоўны дзень прапануюць перанесьці зь серады 2 студзеня на „любую іншую суботу”.
StartupStockPhotos/pixabay.com/CC0 Public Domain
На сайце Petitions.by 17 сьнежня зьявілася пэтыцыя з просьбай перанесьці працоўны дзень зь серады 2 студзеня на „любую іншую суботу”. На ўчарашні дзень пэтыцыю падпісалі некалькі тысяч чалавек (больш за 4 тысячы).
„У гэтым годзе Мінпрацы прапанавала зрабіць 2 студзеня 2019 году выходным днём. Ён прыпадае на сераду, і калі 2 студзеня зробяць непрацоўным днём, то беларусаў чакае 4 выходныя дні запар — з 30 сьнежня па 2 студзеня”, - сьцьвярджаецца ў пэтыцыі.
Пэтыцыю накіруюць у Міністэрства працы й сацыяльнай абароны.
Паводле пастановы Савету Міністраў ад 15 сьнежня серада 2 студзеня будзе лічыцца працоўным днём.
svaboda.org/аз