Пётр Парашэнка назваў дату аб'яднаўчага сабору
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.12.2018 10:24
29 лістапада Сусьветны патрыярхат зацьвердзіў праект статута Ўкраінскай царквы, якой будзе прадастаўлены томас аб аўтакефаліі.
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка (архіўны здымак)Photo: twitter.com/poroshenko
Абʼяднаўчы сабор па стварэньні аўтакефальнай памеснай праваслаўнай царквы ва Ўкраіне адбудзецца 15 сьнежня 2018 гаду ў Сафіі Кіеўскай. Пра гэта прэзыдэнт Пётр Парашэнка паведаміў у сераду, 5 сьнежня.
«Сабор адбудзецца 15 сьнежня 2018 году ў сьвятой Сафіі Кіеўскай, якая на працягу стагодзьдзяў была цэнтрам праваслаўнага ўкраінскага рэлігійнага жыцьця», – паведаміў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым Парашэнка распавёў, што Сусьветны патрыярх Варфаламей падпісаў адпаведныя лісты з запрашэньнем іерархаў УПЦ Кіеўскага патрыярхату, УАПЦ і УПЦ Маскоўскага патрыярхату на гэты сабор.
Нагадаем, 11 кастрычніка Сынод Сусьветнага патрыярхату адмяніў пастанову 1686 году аб пераходзе Кіеўскай мітраполіі пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату, якая прадаставіла права прызначаць Мітрапаліта Кіеўскага. Таксама было прынятае рашэньне адмяніць анафэму прадстаяцеля Ўкраінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэта й кіраўніка Ўкраінскай аўтакефальнай царквы Макарыя.
29 лістапада Сусьветны патрыярхат зацьвердзіў праект статута Ўкраінскай царквы, якой будзе прадастаўлены томас аб аўтакефаліі.
Украіне для атрыманьня незалежнасьці царквы трэба абʼяднаньне цэркваў. Ва УПЦ МП заявілі, што ня будуць далучацца да адзінай царквы ва Ўкраіне.
корреспондент/вс