Logo Polskiego Radia
Print

Суд у Сімфэропалі арыштаваў яшчэ дваіх украінскіх маракоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.11.2018 17:02
Маракі будуць знаходзіцца пад вартай да 25 студзеня 2019 году.
Украінскіх матросаў дастаўляюць пад канвоем у судУкраінскіх матросаў дастаўляюць пад канвоем у судPAP/EPA/ARTUR SHWARZ

Суд у Сімфэропалі арыштаваў яшчэ дваіх украінскіх маракоў
Падкантрольны Расеі Кіеўскі райсуд Сімфэропаля арыштаваў на два месяцы дваіх украінскіх матросаў з захопленых ФСБ у Керчанскім праліве ўкраінскіх караблёў Андрэя Апрыску й Віктара Бяспальчанку. Маракі будуць знаходзіцца пад вартай да 25 студзеня 2019 года, паведамляе партал крым.реалии.
Акрамя Апрыскі й Бяспальчанкі, расейскі суд арыштаваў члена экіпажа буксіра «Яны Капу» Ўладзіміра Варымеза й матроса катара «Нікапаль» Сяргея Цыбізава, якія таксама будуць знаходзіцца за кратамі да 25 студзеня 2019 года.
Украінскія маракі абвінавачваюцца ў незаконным перасячэньн мяжы паводле часткі 1-й артыкулу 322-га Крымінальнага кодэксу Расеі.
Нагадаем, увечары 25 лістапада ля Керчанскага моста спэцназ РФ захапіў тры ўкраінскія карабля. У выніку былі параненыя шэсьць украінскіх вайскоўцаў. ФСБ Расеі абвінаваціла ўкраінскі бок у «небясьпечных манэўрах» падчас заходу ў «зачыненую акваторыю тэрытарыяльнага мора РФ».

Падкантрольны Расеі Кіеўскі райсуд Сімфэропаля арыштаваў на два месяцы дваіх украінскіх матросаў з захопленых ФСБ у Керчанскім праліве ўкраінскіх караблёў Андрэя Апрыску й Віктара Бяспальчанку. Маракі будуць знаходзіцца пад вартай да 25 студзеня 2019 году, паведамляе партал крым.реалии.

Акрамя Апрыскі й Бяспальчанкі, расейскі суд арыштаваў члена экіпажа буксіра «Яны Капу» Ўладзіміра Варымеза й матроса катара «Нікапаль» Сяргея Цыбізава, якія таксама будуць знаходзіцца за кратамі да 25 студзеня 2019 году.

Украінскія маракі абвінавачваюцца ў незаконным перасячэньні мяжы паводле часткі 1-й артыкулу 322-га Крымінальнага кодэксу Расеі.

Нагадаем, увечары 25 лістапада ля Керчанскага моста спэцназ РФ захапіў тры ўкраінскія караблі. У выніку былі параненыя шэсьць украінскіх вайскоўцаў. ФСБ Расеі абвінаваціла ўкраінскі бок у «небясьпечных манэўрах» падчас заходу ў «закрытую акваторыю тэрытарыяльнага мора РФ».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт