Як у польскім Любліне вывучаюць беларускую мову
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.11.2018 09:16
Інстытутам славянскай філялёгіі Люблінскага ўнівэрсытэту імя Марыі Складоўскай-Кюры кіруе беларус.
Прафэсар Сяргей КавалёўЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Сёлета спаўняецца 25 гадоў з моманту, калі сваё жыцьцё з горадам Люблін зьвязаў беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца прафэсар Сяргей Кавалёў. Цяпер ён кіруе Інстытутам славянскай філялёгіі Люблінскага ўнівэрсытэту імя Марыі Складоўскай-Кюры й часова выконвае абавязкі загадчыка Катэдры беларусістыкі й балгарыстыкі.
За чвэрць стагодзьдзя значэньне беларусістыкі ў люблінскім унівэрсытэце мянялася, зазначае прафэсар Кавалёў. У пачатку 1990 гадоў была зусім іншая сытуацыя чым цяпер, нават калі гаварыць пра само зацікаўленьне Беларусьсю, кажа Сяргей Кавалёў. Зь ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце далучаны гукавы файл