Названыя тэрміны аб'яднаўчага сабору ва Ўкраіне
Сусьветны патрыярхат пацьвердзіў свой намер падаць томас аб аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царквы.
Абʼяднаўчы сабор Украінскай праваслаўнай царквы пройдзе ў сьнежні. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні сакратарыята Сынода Сусьветнага патрыярхату, апублікаваным у панядзелак, 19 лістапада.
Адзначаецца, што ў рамках падрыхтоўкі да Сыноду Сусьветнага патрыярхату 27-29 лістапада 2018 года Канстантынопаль нагадвае пра сваё рашэньне даць томас аб аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царквы.
«Пакуль ідзе працэс падрыхтоўкі сьвятога сабору Праваслаўнай царквы Ўкраіны, канкрэтная дата ў сьнежні 2018 году будзе прадстаўленая для пацьверджаньня й абʼявы сьвятым і сьвяшчэнным Сынодам Сусьветнага патрыярхату», – гаворыцца ў паведамленьні.
Нагадаем, 11 кастрычніка Канстантынопаль прыступіў да прадастаўленьня аўтакефаліі царквы ва Ўкраіне. А ў пачатку лістапада прэзыдэнт Пётр Парашэнка й Сусьветны патрыярх Варфаламей падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеяньні паміж Украінай і Сусьветным патрыярхатам.
У Расейскай праваслаўнай царкве тады заявілі, што пагадненьне паміж прэзыдэнтам Украіны й Сусьветным патрыярхам не азначае стварэньня незалежнай Украінскай праваслаўнай царквы.

корреспондент/вс