Палякі адзначаюць Дзень дыпляматычнай службы
У бліжэйшую нядзелю МЗС арганізоўвае ў Варшаве дзень „адкрытых дзьвярэй”.
„Адраджэньне польскай дыпляматыі 100 гадоў таму было надзвычай складанай задачай”, - казаў кіраўнік польскай дыпляматыі, адкрываючы ў Бэльвэдэры канфэрэнцыю, прысьвечаную дзейнасьці польскіх дыпляматаў паміж Першай і Другой сусьветнымі войнамі.
Сустрэча, у якой удзельнічае некалькі дзясяткаў экспэртаў прымеркаваная да Дня дыпляматычнай службы.
Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) нагадаў, што адроджаная ў 1918 годзе структура польскай дыпляматычнай службы дзейнічала ў вельмі складаных умовах.
Дзень дыпляматычнай службы быў устаноўлены ў 2009 годзе тагачасным міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім (Radosław Sikorski).
Гэтая дата напамінае пра тое, што 16 лістапада 1918 году маршал Юзэф Пілсудскі адправіў у сьвет паведамленьне аб адраджэньні польскай дзяржавы.
У бліжэйшую нядзелю, у рамках сьвяткаваньня Дня дыпляматычнай службы Міністэрства замежных спраў арганізоўвае ў Варшаве дзень „адкрытых дзьвярэй” для ўсіх, якія хочуць наведаць галоўную сядзібу польскага МЗС.
аз
„Адраджэньне польскай дыпляматыі 100 гадоў таму было надзвычай складанай задачай”, - казаў кіраўнік польскага МЗС, адкрываючы ў Бэльвэдэры канфэрэнцыю, прысьвечаную дзейнасьці польскіх дыпляматаў паміж Першай і Другой сусьветнымі войнамі.