Варфаламей: РПЦ павінна зьмірыцца з аўтакефаліяй украінскай царквы
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        05.11.2018 12:02
                    
                    Канстанцінопальскі патрыярхат жадае як мага хутчэй пераадолець раскол ва Ўкраіне.
                
Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей і прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнкафота: афіцыйны сайт прэзыдэнта Ўкраіны
                     
Патрыярх Варфаламей даў параду РПЦ
Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей заявіў, што Расейская праваслаўная царква павінна зьмірыцца з аўтакефаліяй украінскай царквы. Пра гэта са спасылкай на грэчаскую газэту «Прота тэма» паведамляе агенцтва РИА Новости.
«Ёй (РПЦ – рэд.) цяжка зразумець, што як Усяленскі Патрыярхат вызваліў так шмат народаў на Балканах, аслабіўшы тым самым сябе, але прызнаў іх права на ўнутранае самакіраваньне, незалежнасьць царкоўную, аўтакефалію … так і Маскве варта было б прызнаць, што ўкраінскі народ… мае права на аўтакефалію», – адзначыў Варфаламей.
Паводле яго слоў, Канстанцінопальскі патрыярхат жадае як мага хутчэй пераадолець раскол ва Ўкраіне.

наша ніва/вс