Logo Polskiego Radia
Print

Будаўніцтва трасы Via Baltica ў Польшчы набліжаецца да канца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.10.2018 16:15
Надоечы была падпісаная дамова на будаўніцтва апошняга ўчастка трасы Via Baltica ў Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: StockSnap/pixabay.com/CC0 Public Domain

Будаўніцтва трасы Via Baltica ў Польшчы набліжаецца да канца
Надоечы была падпісаная дамова на будаўніцтва апошняга ўчастка трасы Via Baltica ў Польшчы.
Надоечы ў горадзе Ломжа (Łomża) у паўночна-ўсходняй Польшчы была падпісаная дамова на будаўніцтва апошняга ўчастка трасы Via Baltica. Гаворка ідзе пра ўчастак ад будучай кальцавой Ломжы да гораду Кольна (Kolno). Будаўніцтва 13-кілямэтровага ўчастка павінна закончыцца праз 3 гады.
На будаўнічай пляцоўцы ў Ломжы пабываў міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk), які падкрэсліў, што інвэстыцыя будзе, перш за ўсё, карысная для мясцовых жыхароў.
Анджэй Адамчык: Я сам некалькі разоў меў магчымасьць праяжджаць праз Ломжу й ведаю, як цяжка перабрацца праз гэты горад. Гэта складаная, небясьпечная й непрадбачлівая траса. Аднак, у 2021 годзе гэта ўжо стане мінулым. Тады гэтая дарога будзе бясьпечнай, эфэктыўнай і камфортнай. Дарэчы, такімі павінны быць і ўжо часткова ёсьць польскія дарогі. Гэта будзе частка сучаснай камунікацыйнай сеткі нашай краіны.
Via Baltica - гэта частка міжнароднай дарогі E67, якая вядзе з Варшавы празь Летуву й Латвію ў Эстонію. У эксплёатацыю ўжо здадзены амаль цэлы ейны ўчастак з Варшавы да гарадка Остраў Мазавецка (Ostrów Mazowiecka), які ўваходзіць у склад нацыянальнай трасы S8.
Цягам апошніх гадоў былі падпісаныя дамовы на будаўніцтва астатніх участкаў далейшага маршруту (дарогі S61) ад Остраві праз Ломжу, Шчучын, Элк і Сувалкі да мяжы зь Летувой.
У склад 13-кілямэтровага ўчастка, якога датычыла апошняя дамова, у асноўным уваходзяць кальцавая Ломжы й мост на рацэ Нараў(Narew).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт