Logo Polskiego Radia
Print

РПЦ спыніла адносіны з Канстантынопалем

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.10.2018 10:52
УПЦ Кіеўскага патрыярхату: Руская праваслаўная царква імкнецца да самаізаляцыі.
РПЦ спыніла адносіны з Канстантынопалем.РПЦ спыніла адносіны з Канстантынопалем.PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

РПЦ спыніла адносіны з Канстантынопалем
УПЦ Кіеўскага патрыярхату: Руская праваслаўная царква імкнецца да самаізаляцыі.
„Руская праваслаўная царква імкнецца да самаізаляцыі,”- заявіў прадстаўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, камэнтуючы ўчарашняе рашэньне Сынода РПЦ у Менску.
Нагадаем, расейскія герархі абвясьцілі аб спыненьні эўхарыстычных адносін з Канстантынопальскім патрыярхатам. Гэта рэакцыя на тое, што Канстантынопальскі патрыярхат пагадзіўся на аўтакефалію Ўкраінскай праваслаўнай царквы.
Паводле заявы Ўкраінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, РПЦ прытрымліваецца палітыкі Крамля, то бок у адказ на законныя рашэньні міжнароднай супольнасьці імкнецца да самаізаляцыі.
11 кастрычніка Сынод Усясьветнага патрыярхату вырашыў надаць незалежны статус праваслаўнай царкве ва Ўкраіне, а таксама аднавіў кананічны статус кіраўнікоў дзьвюх цэркваў — Ўкраінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэта і Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўная царквы Макарыя.
Такім чынам Сынод Усясьветнага патрыярхату прызнаў незаконнай анэксію Расейскай праваслаўнай царквой Кіеўскай мітраполіі ў 1686 годзе.
Гэта дае Ўкраіне магчымасьць стварэньня адзінай праваслаўнай царквы.
аз

„Руская праваслаўная царква імкнецца да самаізаляцыі”, - заявіў прадстаўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, камэнтуючы ўчарашняе рашэньне Сынода РПЦ у Менску.

Нагадаем, расейскія герархі абвясьцілі аб спыненьні эўхарыстычных адносін з Канстантынопальскім патрыярхатам. Гэта рэакцыя на тое, што Канстантынопальскі патрыярхат пагадзіўся на аўтакефалію Ўкраінскай праваслаўнай царквы.

Паводле заявы Ўкраінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, РПЦ прытрымліваецца палітыкі Крамля, то бок у адказ на законныя рашэньні міжнароднай супольнасьці імкнецца да самаізаляцыі.

11 кастрычніка Сынод Усясьветнага патрыярхату вырашыў надаць незалежны статус праваслаўнай царкве ва Ўкраіне, а таксама аднавіў кананічны статус кіраўнікоў дзьвюх цэркваў — Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэта і Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўная царквы Макарыя.

Такім чынам Сынод Усясьветнага патрыярхату прызнаў незаконнай анэксію Расейскай праваслаўнай царквой Кіеўскай мітраполіі ў 1686 годзе. Гэта дае Ўкраіне магчымасьць стварэньня адзінай праваслаўнай царквы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт