Пажылыя людзі дапамагаюць мэру Бельска Падляскага кіраваць горадам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.08.2018 15:03
У гэтым месяцы быў створаны гарадзкі дарадчыцкі орган – Гарадзкая рада пажылых людзей.
Тамара РусачыкЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Бурмістар гораду Бельск Падляскі вось ужо некалькі гадоў у сваёй працы карыстаецца дапамогай адмысловага дарадчыцкага органу, якім зьяўляецца Рада няўрадавых арганізацыяў. У гэтым месяцы быў створаны чарговы орган – Гарадзкая рада пажылых людзей.
Бурмістар Яраслаў Бароўскі лічыць, што стварэньне такой рады выкліканае ў асноўным тым, што ў горадзе з году ў год павялічваецца колькасьць старэйшых жыхароў. На гэты момант амаль траціне насельнікаў споўнілася 60 гадоў. Гэтыя людзі маюць свае спэцыфічныя праблемы, у вырашэньні якіх зможа сваім дарадчым голасам дапамагчы Гарадзкая рада пажылых людзей. Матэрыял Яраслава Іванюка.

слухайце далучаны гукавы файл
Мэр Бельска Падляскага (Беласточчына) Яраслаў Бароўскі