Logo Polskiego Radia
Print

Паляку выплацяць 25 700 эўра за незаконнае зьняволеньне

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 25.08.2018 11:00
Суд у Катавіцах пастанавіў выплаціць кампэнсацыю мужчыну, якога беспадстаўна трымалі пад вартай.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Акруговы суд у Катавіцах прысудзіў 110 000 злотых (25 700 эўра) мужчыну за неабгрунтаванае ўтрыманьне пад вартай.

Сп. Норбэрт патрабаваў 290 тысяч злотых (67 750 эўра) кампэнсацыі. Ён знаходзіўся пад вартай на працягу 3 гадоў і 11 месяцаў, паведамляе Хэльсінскі фонд па правах чалавека, — больш, чым суд пастанавіў трымаць яго пад вартай.

Гэта справа ня мае прэцэдэнту. Асаблівасьць ёй надае памылка, дапушчаная падчас падаўжэньня тэрміну ўтрыманьня грамадзяніна пад вартай да суда.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт