Logo Polskiego Radia
Print

Італія: Памылковая палітыка ЭЗ прывяла да сьмерці 35 тысяч імігрантаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.08.2018 16:10
Джузэпэ Контэ падкрэсьліў, што Італіі ўдалося скараціць колькасьць новых мігрантаў на 80 адсоткаў.
flickr.com

Прэм’ер-міністар Італіі сказаў, што памылковая іміграцыйная палітыка Эўрапейскага Зьвязу ды Італіі прывяла да сьмерці 35 тысяч чалавек, якія за апошнія 15 гадоў патанулі ў Міжземным моры па дарозе ў Эўропу.

Джузэпэ Контэ падкрэсьліў, што дзякуючы новай міграцыйнай палітыцы Італіі ўдалося скараціць колькасьць новых мігрантаў на 80 адсоткаў, што таксама дазволіла зьменшыць колькасьць ахвяр.

Гаворка ідзе аб пагадненьні з Лібіяй. Дзяржавы дамовіліся, што лібанская бераговая ахова вяртае лодкі з мігрантамі ў лібійскія парты. «Мы стараемся, каб Міжземнае мора больш не было могілкамі безыменных імігрантаў. Нам таксама ўдалося зьмяніць палітыку ЭЗ, што раней здавалася немагчымым», – падкрэсьліў кіраўнік ураду Італіі. Ён дадаў, што Брусэль нарэшце зразумеў, што італьянская мяжа зьяўляецца мяжой Эўрапейскага Зьвязу й некаторыя краіны пачалі прымаць мігрантаў, якія прыбываюць у Італію. Джузэпэ Контэ сказаў, што ён будзе спрабаваць пераканаць у гэтым іншыя краіны ЭЗ.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт